Вы тут

Мінпрацы: Да канца 2025 года Беларусь цалкам пяройдзе на нізкападлогавы грамадскі транспарт


Да канца 2025 года Беларусь цалкам пяройдзе на нізкападлогавы грамадскі транспарт, гэта значыць транспарт, абсталяваны даступным асяроддзем для людзей з інваліднасцю. Пра гэта ў новым выпуску праекта «Краіна гаворыць» на YouTube-канале БелТА паведаміла начальнік упраўлення па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Вікторыя Грэчыха.


«На дадзены момант у нас па краіне больш за 60% транспарту з’яўляюцца нізкапольнымі, гэта значыць цалкам даступнымі для людзей з інваліднасцю. Да канца 2025 года мы цалкам пяройдзем на такі від транспарту», — праінфармавала Вікторыя Грэчыха.

Намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вера Астапенка адзначыла, што ў Віцебскай вобласці па праграме «Даступнае асяроддзе» было запланавана купіць тры нізкападлогавыя аўтобусы. Аднак было набыта 40 такіх аўтобусаў для зручнасці людзей з інваліднасцю.

«Мы праводзілі спартыўныя мерапрыемствы з расіянамі. Людзі прыязджалі з Чэбаксар, з Яшкар-Алы, яны дзівіліся таму, наколькі ў нас людзі з асаблівасцямі здароўя забяспечаны магчымасцю дабрацца да любой кропкі нашага горада. А наогул усё, што добра інваліду, карысна і чалавеку здароваму. Напрыклад, пандус зручны і маме з каляскай», — канстатаваў генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.