У Белавежскай пушчы з’явілася магчымасць асабіста пагутарыць з Дзедам Марозам. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце нацпарка, паведамляе БелТА.
З гэтага года госці казачнага маёнтка могуць асабіста пагутарыць і падзяліцца самымі патаемнымі жаданнямі, а таксама зрабіць індывідуальны фотаздымак з галоўным чараўніком зімы — Дзедам Марозам. Такая паслуга будзе прадастаўляцца з 3 па 18 снежня кожную пятніцу, суботу і нядзелю, а з 23 снежня па 8 студзеня — толькі ў выходныя дні.
Па завяршэнні экскурсійнай праграмы, атрымаўшы навагодні падарунак у Скарбніцы, госці змогуць набыць квіток для асабістай сустрэчы з Дзедам Марозам у троннай зале ледзянога дома. Кошт гэтай паслугі складзе Br5 з аднаго чалавека за 10 хвілін размовы.
Як адзначаецца на сайце нацпарка, для дзяцей дашкольнага ўзросту размова з Дзедам Марозам ажыццяўляецца выключна ў суправаджэнні аднаго з бацькоў (паўналетняга суправаджальніка асобы). Акрамя таго, адначасова з Дзедам Марозам можа мець не больш за 10 чалавек.
Фота: БелТА
Спампаваўшы яго, можна даведацца інфармацыю аб будучай пенсіі: ваш страхавы стаж, найменні работадаўцаў і час, які вы ў іх адпрацавалі, узносы, якія выплачвае работадавец.
Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам.
Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.