Беларуская спартсменка Настасся Салас заваявала сярэбраны медаль у мнагабор’і на турніры па мастацкай гімнастыцы «Нябесная грацыя» у Сочы, паведамляе БелТА.
Прадстаўніца Беларусі зарабіла другую суму балаў — 191,15, саступіўшы толькі пераможцы расіянцы Лала Крамарэнка, у якой 206,80 бала.
Першы турнір «Нябесная грацыя» адбыўся год таму ў Маскве. Тады лепшай таксама апынулася Лала Крамарэнка, другой была Ганна Каменшчыкава з Беларусі, трэцяй стала прадстаўніца Грузіі Кетэван Абалішвілі.
Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца па ініцыятыве алімпійскай чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Аліны Кабаевой. Іх галоўная мэта — папулярызацыя гэтага прыгожага віду спорту.
Спампаваўшы яго, можна даведацца інфармацыю аб будучай пенсіі: ваш страхавы стаж, найменні работадаўцаў і час, які вы ў іх адпрацавалі, узносы, якія выплачвае работадавец.
Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам.
Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.