Вы тут

Школе ў Дзісне прысвояць імя Героя Савецкага Саюза танкіста Міхаіла Кузьміна


Дзісненскай сярэдняй школе ў Мёрскім раёне прысвояць імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Кузьміна. Цырымонія пройдзе 5 снежня падчас памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння камандзіра танкавай роты, паведамляе БелТА.


Тэатралізаваны мітынг пачнецца ў 12:30 ля воінскага пахавання на скрыжаванні вуліц Леніна і Першамайскай у Дзісне і працягнецца ля пахавання № 5702, дзе спачываюць астанкі 3,8 тыс. мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Там усталююць памятную інфармацыйную шыльду з QR-кодам, якая дазволіць не адыходзячы ад мемарыяльнага знака зазірнуць у мінулае і даведацца пра гісторыю манумента.

Устаноўку таблічак ля памятных знакаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, прадугледжвае рэспубліканскі праект «Захаваем гісторыю», створаны РГА «Патрыёты Беларусі», Нацыянальным кадастравым агенцтвам і Федэрацыяй прафсаюзаў. За пяць гадоў яго рэалізацыі плануюць аблічбаваць больш за 40 тыс. помнікаў.

У 14.00 у Дзісненскай сярэдняй школе адбудуцца мерапрыемствы з нагоды прысваення ўстанове адукацыі імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Кузьміна. У імпрэзе прымуць удзел кіраўніцтва Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары горада, школьнікі.

Герой Савецкага Саюза Міхаіл Аляксандравіч Кузьмін камандаваў ротай 159-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту. Афіцэр-танкіст атрымаў цяжкае раненне падчас вызвалення неафіцыйна самага маленькага горада Беларусі — Дзісны. Загінуў Міхаіл Кузьмін 8 кастрычніка 1944 года ў літоўскім Шылале, дзе і быў пахаваны. Пасмяротна ўраджэнцу Цвярской вобласці прысвоілі званне героя за ўзорнае выкананне баявых задач на фронце і асабліва за адвагу, праяўленую ў бітвах за Дзісну.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».