Вы тут

У «Раўбічах» завяршаюць мадэрнізацыю акрабатычнага схілу міжнароднага ўзроўню для фрыстайла


У «Раўбічах» завяршаюць мадэрнізацыю акрабатычнага схілу міжнароднага ўзроўню для фрыстайла, паведамілі ў ДВА «Мінскбуд».


У будучыні спортаб’ект можа выкарыстоўвацца як у трэніровачных мэтах, так і для правядзення спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню. У ходзе будаўнічых работ была праведзена карэкціроўка схілу, у тым ліку павялічана зона разгону для выканання трайнога сальта, прыняты нестандартныя рашэнні па фарміраванні і ўмацаванні адхонаў, для чаго ўцягваліся прамысловыя альпіністы, пашыраны праезды для спецтэхнікі, створана неабходная інфраструктура. Прадугледжана спецыяльнае абсталяванне, а менавіта помпавая станцыя і два снегагенератары для забеспячэння снежнага покрыва.

У складзе комплексу ўзведзены тры новыя аб’екты. На вяршыні — аднапавярховы павільён для чакання і размінкі фрыстайлістаў. Непасрэдна на схіле пабудаваны трохпавярховы судзейскі корпус на месцы ранейшага, які не адпавядаў сучасным патрабаванням. Тут падчас спаборніцтваў будуць знаходзіцца трэнеры і суддзі, весціся прамыя трансляцыі спаборніцтваў. На другім паверсе запланаваны каментатарскія, на эксплуатаваным даху — ўстаноўка тэлекамер. Трэці павільён знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад месца прызямлення фрыстайлістаў і прызначаны для аказання першай дапамогі падчас трэніровак і спаборніцтваў. Усе тры павільёна будуць ацяпляцца з дапамогай электраканвектараў. Будаўнікі таксама падрыхтавалі пляцоўкі для ўстаноўкі трох тэлекамер уздоўж трасы спуску.

«Апошняя рэканструкцыя акрабатычнага схілу выконвалася ў 2011 годзе. У працэсе працяглай эксплуатацыі трасы адбылося зрушэнне грунту, акрамя таго, змяніліся правілы правядзення спаборніцтваў, у сувязі з чым спатрэбілася мадэрнізацыя. Нічога падобнага раней праектаваць нам не даводзілася. Перапад па вышыні паміж пунктамі старту і прызямлення складае 41 м. Выкарыстоўваліся індывідуальныя рашэнні па фарміраванні і ўмацаванні схілу і адхонаў, захаванню пэўнага кута нахілу і працягласці трасы, размяшчэнні аб’ектаў. Адметная асаблівасць праекта — прымяненне мабільнага абсталявання, а менавіта помпавай станцыі аснежвання кантэйнернага тыпу, сблакіраванай з градзірняй для забеспячэння патрабаванага ціску перад снегагенератарамі. Унікальнасць нашага праекта ў тым, што для сеткі аснежвання закладзены поліэтыленавыя гнуткія напорныя трубы, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для падземных нефтепромысловых трубаправодаў», — распавяла галоўны інжынер праекта Аляксандра Рудая.

Фота: ДВА «Мінскбуд»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.