Вы тут

Серыйны злодзей і яго напарнік затрыманы ў Мінскай вобласці


У Мінскай вобласці затрыманыя серыйны злодзей і яго напарнік, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


З верасня ў розныя РАУС Мінскай вобласці паступалі заявы аб крадзяжах з аб’ектаў, якія будуюцца і слівы паліва з аўтамабіляў. Злодзей арудаваў у пяці раёнах Мінскай вобласці, але гэта заўсёды былі вёскі, размешчаныя ўздоўж трасы Р23 Мінск — Мікашэвічы. Гэтымі днямі аператыўнікі УУР УУС разам з калегамі з Уздзенскага РАУС пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі зламысніка. Ім аказаўся 24-гадовы жыхар Салігорскага раёна. Малады чалавек працаваў кіроўцам і па маршруце руху прыглядаў аб’екты, куды вяртаўся ноччу на асабістым аўто. Ён краў электраінструменты, відэарэгістратары, акумулятары, асвятляльныя прыборы, дызпаліва і многае іншае. У яго машыне знайшлі адмычку і мантыроўку, а па месцы жыхарства канфіскавалі большую частку выкрадзеных рэчаў.

Як устаноўлена, на адну са «спраў» фігурант ўзяў з сабой 28-гадовага знаёмага. З дома, які будуецца ў Уздзенскім раёне яны выкралі надзіманую лодку з маторам, рыбалоўныя снасці, зімовую палатку, чатыры літых колавых дыска і гідраўлічны дамкрат на суму больш за Br15 тыс. Напарніка таксама затрымалі.

Следчыя распачалі крымінальныя справы за крадзяжы. У цяперашні час вядома аб 10 эпізодах, устанаўліваецца дачыненне зламыснікаў да аналагічных злачынстваў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.