Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 снежня праводзіць нараду па пытаннях развіцця сферы аховы здароўя пры ўдзеле профільнага міністра і шэрагу іншых прадстаўнікоў ведамства, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Чакаецца, што кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч даложыць Прэзідэнту аб эпідэміялагічнай абстаноўцы, пытаннях вакцынацыі і лекавага забеспячэння, рабоце новых фармацэўтычных аб’ектаў, а таксама кадравай сітуацыі ў галіне.
У нарадзе таксама прымуць удзел першы намеснік міністра Алена Краткова і намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны лекар краіны Аляксандр Тарасенка.
Прэв’ю: БелТА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».