Вы тут

На дарогах Мінскай вобласці за выхадныя затрыманыя 60 бяспраўнікаў


На дарогах Мінскай вобласці за выхадныя затрыманыя 60 бяспраўнікаў, паведамляе БелТА.


За мінулыя выхадныя ў Мінскай вобласці затрыманыя 17 нецвярозых вадзіцеляў, а таксама спынена 60 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі бяспраўнікамі. 466 пешаходаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 73 з іх знаходзіліся ў нецвярозым стане, а яшчэ 231 пешаход не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Усяго за два дні на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 73 аварыі без пацярпелых, у якіх машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

У ДАІ нагадалі, што з 25 лістапада па 5 снежня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Змяні шыны ў сваёй машыны!». Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам улічваць умовы надвор’я і дарожныя ўмовы, пры выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да наперадзе ідучага транспарту. Па магчымасці, варта пазбягаць такога небяспечнага манеўру як абгон.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?