Вы тут

Жыхар Лунінца абсталяваў схованку для марыхуаны пад балконам суседа


Пракуратура Лунінецкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу аб незаконным абароце марыхуаны, паведамляе БелТА.


Фігуранту споўнілася 35 гадоў. Раней ён быў судзімы за незаконны абарот псіхатропаў. А ў лютым гэтага года мужчына купіў не менш за 19,15 г марыхуаны, якую планаваў збыць. Захоўваў наркотык пад балконам суседняга дома, расфасаваны па зіп-пакетах. Улетку яго падчас агляду мясцовасці выявілі і канфіскавалі праваахоўнікі.

Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 (незаконнае з мэтай збыту набыццё і захоўванне наркотыкаў) КК. Вывучыўшы матэрыялы, у пракуратуры Лунінецкага раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачванні, аб’ектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынства. Пракурор пакінуў без змены раней абраную меру стрымання: фігурант застаецца пад вартай.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.