Вы тут

Беларускія студэнты прымуць удзел у паўфінале Чэмпіянату свету па праграміраванні (ICPС)


Спаборніцтвы пройдуць 6–7 снежня. Студэнты беларускіх ВНУ выступяць сярод універсітэтаў рэгіёну Паўночнай Еўразіі, куды ўваходзяць вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Турнір будзе праводзіцца адначасова на чатырох пляцоўках у Санкт-Пецярбургу, Кутаісі, Алматы і Барнауле.


На спаборніцтвах Беларусь прадставяць шэсць каманд факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, чатыры каманды БДУІР, дзве каманды БНТУ, па адной камандзе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Усяго ўдзельнікамі паўфіналу стануць больш за 300 зборных.

Праграмістам трэба будзе вырашыць ад 11 да 13 алгарытмічных задач на працягу пяці гадзін. Пераможца вызначаецца па колькасці вырашаных задач за найменшы час. Умовы задач прадастаўляюцца на англійскай мове.

Па выніках гэтага этапа вызначацца каманды, якія прымуць удзел у фінале Чэмпіянату свету 2023 года.

Даведка: 

Чэмпіянат свету па праграміраванні сярод студэнтаў (ICPС) з’яўляецца найбуйнейшым міжнародным спаборніцтвам маладзёжнай эліты сусветнага праграміравання. Ён праводзіцца з 1977 года міжнароднай арганізацыяй ACM у тры этапы: чвэрцьфінал, паўфінал і фінал.

Беларускія каманды пачалі свой удзел у Чэмпіянаце свету па праграміраванні сярод студэнтаў з 1995 года. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з 1998 года з’яўляецца ўладальнікам сертыфіката ўніверсітэта-арганізатара рэгіянальных адборачных чвэрцьфінальных спаборніцтваў Чэмпіянату па праграміраванні сярод студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».