Вы тут

Студэнт БДУ стаў залатым прызёрам міжнароднага турніру па таэквандо


Другакурснік эканамічнага факультэта Аляксей Тарчыла заняў першае месца ў Міжнародным турніры па таэквандо «RussianOpen-2022» у Краснагорску. Малады чалавек стаў пераможцам па выніках трох баёў у вагавой катэгорыі 87+.


На другой і трэцяй прыступках пастамента размясціліся расійскія спартсмены.

Усяго ў спаборніцтвах прымала ўдзел каля 1000 таэквандыстаў з Беларусі, Расіі, Ірана, Бразіліі, Індыі, Казахстана, Узбекістана, Кіргізіі, Туркменістана, Сербіі і Ганконга.

Таэквандо — адзін з відаў усходніх адзінаборстваў, яго радзімай лічыцца Карэя. Адметнасцю з’яўляецца хуткасная сістэма ўдараў нагамі. У Беларусі таэквандо як від спорту пачаў распаўсюджвацца ў канцы 1980-х гадоў. Яго з’яўленне звязваюць з іменем Аляксандра Боткіна — таленавітага самавучкі, які займаўся падрыхтоўкай першых беларускіх майстроў таэквандо.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.