Вы тут

Абласны адукацыйны форум валанцёраў БРСМ пройдзе ў Віцебску 7 снежня


Ён з’яўляецца маштабнай, інфармацыйна-адукацыйнай пляцоўкай для абмену вопытам у рэалізацыі эфектыўных добраахвотніцкіх ініцыятыў сярод валанцёрскіх атрадаў Віцебскай вобласці і пройдзе на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі».


Удзельнікамі форума стануць валанцёрскія атрады БРСМ. Удзельнікаў прывітаюць арганізатары мерапрыемства. Потым запланавана работа адукацыйных і практычных інтэнсіваў, у межах якіх удзельнікі наведаюць стацыянарныя сацыяльныя ўстановы Віцебска. Потым яны адправяцца на інтэрактыўныя пляцоўкі і прымуць удзел у рабоце навагодняй майстэрні: сваімі рукамі зробяць святочныя паштоўкі, упрыгожаць ёлачныя цацкі, створаць сімвал акцыі «Цуды на Каляды» — чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі атуліць клопатам і ўвагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.

Затым адбудзецца падвядзенне вынікаў абласнога адукацыйнага форуму і старт рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды». Дабрачынная акцыя арганізуецца і праводзіцца для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзяцей, якія выхоўваюцца ў шматдзетных і малазабяспечаных сем’ях.

Кульмінацыяй мерапрыемства стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў абласнога тура рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2022», а таксама рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак», у якім 8 з 9 месцаў — у Віцебскай вобласці.

Варта адзначыць, што ў абласным туры конкурсу прынялі ўдзел больш за 70 валанцёрскіх атрадаў з вобласці ў розных намінацыях: «Асабісты фундуш», «Найлепшы валанцёрскі атрад», «Валанцёрскі постэр», «Валанцёрскі Tіk-Тоk». Ужо 7 снежня можна будзе даведацца пра лепшых з лепшых. 

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Віцебскі абласны камітэт БРСМ пры падтрымцы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі), а таксама камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.