Вы тут

Стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды»


Сёння ў Беларусі стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «Цуды на Каляды». Яе сімвал — чырвоныя рукавічкі — традыцыйна ўпрыгожыць святочныя дабрачынныя праграмы.


Стартуюць «Цуды на Каляды» ў Мінску падчас фіналу рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2022» з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама трусянят — сімвала надыходзячага года. Усе сабраныя ў чароўную «скарбонку» падарункі будуць перададзены выхаванцам Івянецкага дзіцячага дома — у падшэфную сацыяльную ўстанову БРСМ.

З 5 снежня па 13 студзеня валанцёры БРСМ і цімураўцы БРПА правядуць больш за 250 дабрачынных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Яны арганізуюць збор навагодніх падарункаў, цацак, развіваючых гульняў, канцылярскіх прылад, спартыўных тавараў дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзіцячым дамам сямейнага тыпу.

Маладзёжная ініцыятыва зробіць свой уклад у скарбонку добрых спраў нацыянальнага навагодняга дабрачыннага праекта «Нашы дзеці». Бо задача самай добрай акцыі — акружыць цяплом і клопатам маленькіх жыхароў нашай краіны — выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, якія асабліва маюць патрэбу ў гэтым у навагоднія і калядныя дні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».