Вы тут

Піневіч: мы цалкам спакойныя наконт трыдэміі, паколькі ў Беларусі высокая доля вакцынаваных


У Беларусі спакойныя наконт трыдэміі (адначасовай цыркуляцыі каранавіруса, грыпу і рэспіраторных вірусаў), паколькі вялікі працэнт людзей прайшоў вакцынацыю. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.


Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліў, што эпідэмічная абстаноўка ў краіне цалкам кантралюемая. Колькасць пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, паводле даных на раніцу 5 снежня, — меншая за 3 працэнты (некалькі дзён таму было 3,5 працэнта). «Тут у нас пытанняў не ўзнікае, — сказаў Дзмітрый Піневіч. — Цяпер назіраем невялікі прырост захворвальнасці (на каранавірус. — Заўвага БелТА) пераважна сярод непрышчэпленых асоб, лёгкія і сярэдняцяжкія выпадкі захворвання».

Асаблівасцю гэтага эпідэміялагічнага сезона павінна стаць адначасовая цыркуляцыя вірусаў грыпу, каранавіруса і рэспіраторных вірусаў, што атрымала назву трыдэмія. «Мы спакойныя наконт гэтага, таму што супраць каранавіруснай інфекцыі ў нас прышчэплены 72 працэнты насельніцтва», — адзначыў міністр. Спасылаючыся на параўнальныя даныя з паказчыкамі СААЗ у іншых краінах, ён адзначыў, што ў Беларусі працэнт прышчэпленых вышэйшы, чым у Расіі, Польшчы, балканскіх краінах, Украіне. «Фактычна гэта сярэднееўрапейскія паказчыкі», — падкрэсліў ён.

Доля вакцынаваных ад віруса грыпу складае 39 працэнтаў. «Лічым, што мы прынялі практычна ўсе прэвентыўныя меры», — сказаў Дзмітрый Піневіч, удакладніўшы, што так званы адміністрацыйны рэсурс пры гэтым не задзейнічаўся.

— Тым не менш комплекс медыцынскіх мерапрыемстваў для магчымага рэагавання на сітуацыю праводзіцца, сістэма аховы здароўя не расслабляецца, — падкрэсліў міністр. — У прыватнасці, падрыхтаваны дастатковы запас медыкаментаў, а запасаў кіслароду дастаткова для работы на пікавых нагрузках больш за тры месяцы. Прадаўжаюць працаваць маніторынгавыя экспертныя групы, у якія ўваходзяць вядучыя спецыялісты краіны. Яны наладзілі сістэму клінічнай дапамогі калегам у рэгіёнах, прадаўжаюць кансультацыйную дапамогу і цяпер. Праводзіцца падрыхтоўка спецыялістаў на трэнінгах і семінарах.

Прэзідэнт, характарызуючы работу сістэмы аховы здароўя ў перыяд пандэміі, сказаў: «За кавід, вядома, дзякуй. Я ўжо не раз вяртаўся да гэтага пытання. Нагадаю: мая ўдзячнасць сістэме аховы здароўя і ўрачам не за тое, што яны лячылі, а за тое, што, не ведаючы, як лячыць, навучыліся. І сёння мы ўжо можам сказаць, што ніхто так у свеце не справіўся з гэтай праблемай, як гэта зроблена было ў Беларусі. Гэта не толькі таму, што ў нас сістэма аховы здароўя правільна сарыентавалася. Мы гэта ведаем. Таму гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што пад жорсткім кантролем і націскам сістэма аховы здароўя працуе».

Як растлумачыў журналістам пасля размовы ў кіраўніка дзяржавы намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, па кавідзе ў Беларусі пакуль не назіраецца росту захворвальнасці, але ў суседніх краінах колькасць выпадкаў расце. «Мы чакаем, што ў нас у бліжэйшы час можа пачацца рост. Але прагназуем не вышэйшы за тыя ўзроўні, якія назіраліся ў верасні-кастрычніку, чаму садзейнічае і вакцынацыя, і постынфекцыйны імунітэт», — сказаў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.