Вы тут

У Крычаве на заводзе загінуў рабочы


У Крычаве смяротна траўміраваны 44-гадовы мясцовы жыхар, рабочы завода. На месцы здарэння працуюць следчыя, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.


Па папярэдніх дадзеных, раніцай 5 снежня на тэрыторыі завода адбыўся адвольны рух канструкцыі, якую рамантаваў мужчына. Працаўніка заціснула канструкцыяй. Ад атрыманых траўм ён памёр.

Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў УГКСЭ па Магілёўскай вобласці праводзяць агляд месца здарэння, апытваюць сведак, адбіраюць тэхнічную дакументацыю. Плануецца прызначэнне экспертных даследаванняў.

Па гэтым факце Крычаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.