Вы тут

Надвор'е: снег, мокры снег і нават дождж


Да гэтага немагчыма прывыкнуць. Усё з ног на галаву. У канцы лістапада было зімовае надвор'е, а ў першай палове снежня — зноў хлюпае пад нагамі. Вось і на гэтым тыдні мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, туман і галалёд прагназуюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Так, гэта так, зіма аслабіць свае пазіцыі. Франтальныя раздзелы і марскія паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы будуць закідваць у нашу краіну шырокія хвалі воблачнасці, з якіх час ад часу будзе ісці снег, мокры снег, пры павышэнні тэмпературы паветра, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, магчымы дождж. Пры выпадзенні дажджу на пераахалоджанай паверхні будуць утварацца галалёдныя з'явы.

А ў аўторак днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі галалёд, слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, а па паўднёвым захадзе — мінус 1 — плюс 2 градусы.

У сераду стане яшчэ цяплей, але толькі днём. У гэтыя суткі ўначы пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў асноўным у выглядзе снегу і мокрага снегу. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3—10 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях — да мінус 13 градусаў. Днём будзе 0 — мінус 6 градусаў. Па паўднёвым захадзе ўначы чакаецца 0 — мінус 2 градусы, а ўдзень — плюс 1—2 градусы.

І ў чацвер, 8 снежня, часам пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра астудзіцца да 0 — мінус 6 градусаў, а днём складзе мінус 3 — плюс 2 градусы.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу месцамі па тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы мокры снег, днём па паўднёвым захадзе кароткачасовы дождж. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 12. Удзень чакаецца мінус 5 плюс 1 градус.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?