У сталічным Палацы спорту завяршыўся міжнародны турнір па танцавальным спорце АLLIANCE ТROPHY 2022, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 800 спартсменаў з Беларусі, а таксама Расіі і Казахстана. Пераможцамі турніру ў дарослай катэгорыі сталі выхаванцы мінскага танцавальнага клуба «Сучасны стыль». У лацінаамерыканскай праграме лепшымі аказаліся Марыя Сабанская і Алег Стралецкі, а ў еўрапейскай — Эліна Вядзенікава і Уладзіслаў Сцяпанаў.
Акрамя таго, у рамках спаборніцтваў прайшлі паказальныя выступленні пяціразовых чэмпіёнаў свету і трохразовых чэмпіёнаў Еўропы па акрабатычным рок-н-роле Вольгі Сбітневай і Івана Юдзіна з Расіі. Таксама ў час турніру адбыўся фінальны этап новага праекта для танцораў-пачаткоўцаў — спаборніцтвы серыі Гран-пры «Стань чэмпіёнам!».
Арганізатарамі міжнародных спаборніцтваў выступілі Беларускі альянс танцавальнага спорту і Міністэрства спорту і турызму пры падтрымцы НАК Беларусі і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Прэв’ю: БелТА
Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю.
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.