Вы тут

Ганчарова: валанцёрства ў моладзі пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту


Валанцёрства ў моладзі мы пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту, заявіла БелТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, каардынатар валанцёрскага руху «Добрае сэрца» Аляксандра Ганчарова.


«Валанцёрскі рух БРСМ „Добрае сэрца“ з’яўляецца паўнапраўным партнёрам дзяржавы ў вырашэнні сацыяльных праблем і задач. Прычым валанцёрства ў дзяцей мы пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту», — расказала Аляксандра Ганчарова.

Сёння ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў, у Мінску праходзіць цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2022» з удзелам амаль 150 валанцёраў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным у гэты дзень, адзначыла сакратар ЦК БРСМ. «Напрамкі валанцёрскай дзейнасці БРСМ у бягучым годзе былі пашыраны і нараўне з сацыяльным, працоўным і падзейным валанцёрствам у нас з’явілася два новыя адгалінаванні дзейнасці — зоаваланцёрства і культурна-патрыятычнае, у тым ліку археалагічнае валанцёрства», — дадала Аляксандра Ганчарова.

Конкурс, галоўнай мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя і развіццё ў Беларусі валанцёрскага руху, выяўленне і заахвочванне валанцёрскіх лідараў, якія ажыццяўляюць грамадскую і сацыяльна значную дзейнасць, традыцыйна праходзіў з 3 кастрычніка па 18 лістапада ў тры туры (раённы, абласны (Мінскі гарадскі), рэспубліканскі) у трох узроставых катэгорыях: навучэнская, студэнцкая, працоўная моладзь. У ім удзельнічалі валанцёры і валанцёрскія атрады грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый з розных куткоў Беларусі.

Цырымонія ўзнагароджвання праходзіць каля навагодняй ёлкі ў ГЦ «Сталіца». У рэспубліканскім туры конкурсу адбылася абарона 53 індывідуальных і калектыўных конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый. Конкурсная камісія вызначыла пераможцаў у чатырох намінацыях: «Асабісты ўклад», «Лепшы валанцёрскі атрад», «Валанцёрскі постар», «Валанцёрскі TikTok» сярод навучэнскай, студэнцкай і працоўнай моладзі. Акрамя таго, аргкамітэт конкурсу прыняў рашэнне аб заснаванні спецыяльнага прыза валанцёрскаму клубу «Слон» (БДУКМ) за шматгадовы ўклад у развіццё валанцёрскага руху Рэспублікі Беларусь, рэалізацыю значных сацыяльных праектаў і ініцыятыў.

Спецыяльнай прэміяй саюза моладзі «Валанцёр года — 2022» за міласэрнасць і дабрачыннасць, шчырае перажыванне, неабыякавасць да чужой бяды будзе ўзнагароджаны сябар беларускай моладзі, дырэктар дабрачыннага фонду і член нацыянальнай паралімпійскай зборнай па плаванні, прадпрымальнік і матывацыйны спікер Аляксей Талай.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».