Вы тут

Лукашэнка: Беларусь нязменна зацікаўлена ў аднаўленні раўнапраўнага палітычнага дыялогу з Фінляндыяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Фінляндскай Рэспублікі З Днём незалежнасці, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«Ваша краіна дасягнула ўражлівых поспехаў у сацыяльнай, эканамічнай і навукова-тэхнічнай галінах, чаму ў немалай ступені садзейнічала традыцыйная прыхільнасць рэспублікі да нейтралітэту і мірнага суіснавання ў рэгіёне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — З велізарным шкадаваннем назіраем за адыходам афіцыйнага Хельсінкі па надуманых падставах ад гэтай лініі, што ўжо вельмі негатыўна паўплывала на якасць жыцця фінскага народа».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што насуперак усім інфармацыйным фэйкам Беларусь была і застаецца надзейным партнёрам, які ніколі не ствараў праблем сваім суседзям і на працягу ўсёй сваёй гісторыі з’яўляецца донарам стабільнасці і неканфліктнага супрацоўніцтва.

«Упэўнены, што, нягледзячы на палітычны клімат, народы дзвюх краін здолеюць сумеснымі намаганнямі захаваць мір і пазітыўны 30-гадовы вопыт двухбаковых адносін. Беларусь нязменна зацікаўлена ў аднаўленні раўнапраўнага палітычнага дыялогу з Фінляндыяй, гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, пашырэнні навуковых і гуманітарных кантактаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.