Вы тут

Маладзёжны конкурс праектаў па добраўпарадкаванні горада стартаваў у Магілёве


Маладзёжны конкурс праектаў па добраўпарадкаванні «Гарадская прастора: погляд у будучыню» стартаваў у Магілёве, паведамляе БелТА са спасылкай на словы намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірыны Сталяровай.


Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты ВНУ горада. Для гэтага неабходна прыдумаць канцэпцыю па афармленні гарадской прасторы і прадставіць яе арганізатарам. Конкурс праходзіць па пяці намінацыях.

Так, у намінацыі «Паблік арт-аб’ект» могуць быць прадстаўлены канцэпцыі, у аснове якіх творы мастацтва. Яны павінны спалучаць у сабе розныя формы, створаныя адмыслова для размяшчэння на адкрытай прасторы.

Работы будуць прымацца і ў намінацыі «Стварэнне гарадской прасторы». Тут можна прадстаўляць праекты для фарміравання творчай маладзёжнай прасторы па розных напрамках: спорт, культура, вольны час, адукацыя і інш.

Прымаюцца канцэпцыі з графіці, вулічным мастацтвам, розныя скульптурныя інсталяцыі і малыя архітэктурныя формы. Яны будуць прадстаўлены ў намінацыі «Стрыт-арт».

Яшчэ адзін напрамак — «Горад з лепшай айдэнтыкай». Тут можна прадстаўляць праекты па стварэнні фірменнага стылю афармлення гарадской прасторы, гарадскога брэнда, праекты афармлення сацыяльнай рэкламы, паказальнікаў, інфармацыйных таблічак і прыпынкаў грамадскага транспарту.

У намінацыі «Ландшафтны дызайн» прымаюцца ідэі па азеляненню і кветкавым афармленню гарадской прасторы, паркаў, бульвараў і сквераў.

Ацэньвацца работы будуць па некалькіх крытэрыях, сярод якіх мастацка-эстэтычныя якасці праектаў, навізна і арыгінальнасць ідэі, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій, функцыянальнасць і магчымасць рэалізацыі.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў. Да 1 лютага 2023 года будзе праводзіцца папярэдні адбор конкурсных работ, з якіх выберуць тыя, што пройдуць у фінал. Пасля гэтага лепшыя канцэпцыі будуць прадстаўлены на галасаванне, якое пройдзе ў Інтэрнэце. Падвядуць вынікі да 10 лютага.

Пераможцаў гарадскога конкурсу чакаюць дыпломы і грашовыя прызы: за першае месца арганізатары падрыхтавалі прыз у 100 базавых велічынь, за другое — 60, а трэцяе — 30. Акрамя гэтага, будзе вызначаны праект, якому ўручаць прыз глядацкіх сімпатый: аўтар такога праекта атрымае заахвочванне ў выглядзе 30 базавых велічынь.

Арганізатарам конкурсу выступіў Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?