Вы тут

Лукашэнка: Кыргызстан дынамічна развіваецца і займае ўзважаную пазіцыю на міжнароднай арэне


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава з днём нараджэння, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«Сёння пад Вашым кіраўніцтвам дружалюбны Кыргызстан дынамічна развіваецца, ідучы па шляху сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, займае ўзважаную пазіцыю на міжнароднай арэне, паспяхова рэалізуе сваё старшынства ў інтэграцыйных аб’яднаннях», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што згуртаванасць і ўзаемная падтрымка дзвюх краін на шматбаковых пляцоўках будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю беларуска-кыргызскага дыялогу на ўсіх узроўнях, дазволіць эфектыўна супрацьстаяць сучасным выклікам.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву моцнага здароўя, міру, дабра, паспяховага ажыццяўлення ў жыццё ўсіх планаў і пачынанняў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».