Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду абвешчаны на 7 снежня


Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду і галалёдзіцы абвешчаны на 7 снежня, паведамляе БелТА.


У сераду будзе воблачна, ноччу па ўсходзе з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Месцамі, а ноччу і раніцай па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Раніцай і днём слабая завіруха. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 6-11 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём месцамі па ўсходзе 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля градусаў па захадзе да мінус 10 на ўсходзе. Днём чакаецца мінус 4 — плюс 2 градусы, па ўсходзе — да мінус 7 градусаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.