Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў, які ўваходзіць у МТЗ-холдынг, распрацаваў снегаачышчальнік СТ-1500. Спажыўцам новы агрэгат будзе прадстаўлены ў студзені, паведамляе БелТА.
Снегаачышчальнік прызначаны для ачысткі праезнай часткі, тратуараў, пляцовак ад снегу вышынёй да паўметра. Яго сфера прымянення даволі шырокая, але асабліва карысны ён будзе ў камунальных гаспадарках і на дарожна-эксплуатацыйных прадпрыемствах. Агрэгат можа прыбіраць да 300 куб.м снегу ў гадзіну, мае рабочую шырыню захопу 1,5 м і далёкасць выкіду да 20 м. Ён складаецца з корпуса, двух шнэкаў, ротара, выкіднога патрубка, механічнага і гідраўлічнага прыводаў.
Навясное абсталяванне праектавалася для трактара BELARUS 320.4 і яго мадыфікацый. Аднак снегаачышчальнік можа быць устаноўлены і на іншую тэхніку. Важным патрабаваннем з’яўляецца наяўнасць у трактары пярэдняга навяснога ўстройства і пярэдняга вала адбору магутнасці.
Прэв’ю: БелТА.
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.