Вы тут

У Паднябеснай развіталіся з Цзян Цзэмінем


Жалобны сход з нагоды смерці былога Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэміня прайшоў сёння ў Доме народных сходаў у Пекіне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Яго правялі Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Кітая, Пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, Дзяржсавет КНР, Усекітайскі камітэт Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая і Цэнтральны ваенны савет. Жалобны сход трансліраваўся ў прамым эфіры. 

Сёння дзяржаўны флаг КНР прыспушчаны па ўсёй краіне, а таксама ў пасольствах, консульствах і іншых установах Кітая, размешчаных за мяжой. Акрамя таго адменены грамадска-забаўляльныя мерапрыемствы.

Людзі па ўсёй краіне ўшанавалі памяць Цзян Цзэміня трыма хвілінамі маўчання, падчас якіх раздаваліся гудкі, а таксама гучала сірэна паветранай трывогі.

Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 5 снежня наведаў пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю Цзян Цзэміня. У запісе адзначана, што таварыш Цзян Цзэмінь быў сапраўдным патрыётам, які прысвяціў усё сваё жыццё служэнню Радзіме. У Беларусі яго заўсёды будуць памятаць як вернага сябра беларускага народа, які ўнёс важкі ўклад у станаўленне і ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

Пасольства Беларусі ў Пекіне, генеральныя консульствы нашай краіны ў Шанхаі, Гуанчжоу, Чунцыне і спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг сёння далучыліся да жалобнай акцыі з нагоды смерці былога лідэра КНР Цзян Цзэміня. Аб гэтым паведамілі ў беларускай загранустанове ў Пекіне.

Беларускія дыпламаты аддалі даніну павагі выбітнаму кіраўніку Кітая, які ўнёс бясцэнны ўклад у станаўленне і далейшае ўмацаванне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Раней кіраўнікі беларускіх загранустаноў у Кітаі пакінулі запісы ў кнігах спачуванняў, адкрытых у Міністэрстве замежных спраў, канцылярыях знешніх сувязей правінцый і гарадоў Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Цзян Цзэмінь быў пахаваны на рэвалюцыйных могілках «Бабаашань» у Пекіне.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.