Вы тут

Скарбніца мікраэлементаў. Чаму карысна есці смаўжоў?


Смаўжы — страва хоць і не вельмі звыклая для беларусаў, але карысная і смачная. Як вядома, яна надта цэніцца ў французскай кухні. Аднак яшчэ старажытныя грэкі ведалі пра тое, што смаўжы ядомыя, да таго ж надзвычай пажыўныя. Імі яны ўпрыгожвалі свае святочныя сталы. Старажытныя рымляне трымалі смаўжоў у спецыяльных садах і адкормлівалі араматычнымі травамі, асабліва чабаром, якія надаюць мясу адмысловы водар і смак.


Фота: pixabay.com

Паводле звестак НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, вінаградныя смаўжы — інвазіўны від, завезены да нас у XVІІ—XІX стагоддзях для паркаў шляхты як экзотыка. Цяпер гэты від шырока распаўсюджаны прыкладна ў 80 раёнах Беларусі. Мэтанакіраваную нарыхтоўку вінаграднага смаўжа ў Беларусі пачалі з 1993 года. Некаторыя дачнікі і фермеры спецыяльна вырошчваюць іх на сваіх участках. Сёння ў нашых крамах смаўжы прадаюцца ў замарожаным выглядзе па-бургундску, па-італьянску, па-каралеўску.

Пра іх карысць расказала ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Інга Фядоткава.

Смаўжы — гэта паўнавартасны нізкакаларыйны бялковы прадукт. Яны змяшчаюць прыкладна 15 % бялку, 80 % вады і 2,4 % тлушчу, прычым гэта неабходныя нашаму арганізму амега-3 тлустыя кіслоты. Каларыйнасць 100 г — усяго 90 ккал.

А яшчэ смаўжы — проста скарбніца вітамінаў і мікраэлементаў. Там змяшчаюцца вітаміны групы В, магній, калій, якія дапамагаюць змагацца са стрэсам, бяссонніцай, спрыяюць паляпшэнню работы нервовай, сардэчна-сасудзістай сістэмы і самога сэрца.

Таксама ў смаўжах вялікае ўтрыманне жалеза, фосфару, кальцыю, селену, якія важныя для касцёва-мышачнага апарата. А яшчэ вітаміны А, Е, К, РР і лектыны, пры гэтым практычна адсутнічае халестэрын.

Цікавы факт: да прыгатавання смаўжоў некалькі дзён мораць голадам, каб усё імі з'едзенае «выйшла», абавязкова апырскваюць іх вадой ці нават апускаюць у ваду, каб выдаліць муцін, потым прыводзяць у анабіёз, можна замарозкай, а далей ужо гатуюць.

Такім чынам, смаўжы — суперкарысны, супербялковы і супердыетычны прадукт, а галоўнае — вельмі смачны.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».