Вы тут

Валідол, карвалол, лазератэрапія… ​Ці ёсць ад іх карысць?


Сардэчныя кроплі з таблеткамі робяць касу аптэкарам, і яны вельмі не жадаюць, каб кліенты ведалі, якія з пілюль — бескарысныя пустышкі і што ёсць капейкавыя эфектыўныя сродкі.


Фото: pixabay.com

Многія з нас па старой памяці перадаюць у спадчыну разам з гіпертаніяй і слабымі сасудамі яшчэ і моцна скажоныя веды пра нібыта вельмі карысныя лекі. Напрыклад пра валідол.

Валідол адносіцца да самых папулярных безрэцэптурных прэпаратаў, пры гэтым у 2007 годзе ён трапляў пад катэгорыю цэлага спісу лекаў, якія не рэкамендаваны да вытворчасці і продажу. У спіс на забарону прэпарат трапіў з-за сумнеўнага саставу, бо яго дзеючае рэчыва — ментол ізавалерыят, прасцей кажучы, мята ў слабым растворы валяр'янкі. І гэтае рэчыва — не лекі, і ніколі імі не было.

Нямецкія фармаколагі вынайшлі і ўжывалі валідол як лёгкі БАД ад укалыхвання. Выкарыстоўваюць яго ў Еўропе і цяпер, але толькі як араматычны харчовы дадатак у жуйкі, шакаладкі, ледзянцы. А сэрцу ад халоднай на языку ментолавай пілюлі ні холадна, ні горача.

Яшчэ адзін сумнеўны сродак — карвалол. Дзеючае рэчыва ў карвалоле — фенабарбітал — тармозіць работу рэцэптараў нервовай сістэмы і, як тлумачаць механізм урачы, тым самым сапраўды супакойвае. Толькі гэта зусім не лячэнне, а маскіроўка сімптомаў, прычына з'яўлення якіх тым часам прагрэсіруе, як і залежнасць ад самога сродку. У многія краіны яго нават у багажы правезці нельга — прыраўнаваны да наркотыкаў.

Няма сэнсу раскашэльвацца і на іншае лячэнне з савецкім бэкграўндам — лазератэрапію. Клінікі прывабліваюць да сябе на інавацыйныя працэдуры накшталт лазернага апрамянення крыві. Сэнс у тым, што прамяні лазера прасвечваюць крывяныя клеткі, і тыя нібы абнаўляюцца, амалоджваючы і галоўны матор. Але гэта, па-першае, не новая распрацоўка, а, па-другое, у кардыёлагаў ад рэкламы лазератэрапіі сэрца крывёй абліваецца. Навука не пацвярджае, што гэтыя прамяні мяняюць структуру крыві.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».