Вы тут

Генконсульства Беларусі ў Хашыміне пачало аказанне консульскіх паслуг


Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у горадзе Хашыміне (Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам) пачало аказанне консульскіх паслуг. Аб гэтым БелТА расказалі ў беларускай загранустанове.


Фота: БелТА

Прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь па консульскіх пытаннях, а таксама прыём замежных грамадзян па пытаннях выдачы віз ажыццяўляецца загранустановай па папярэднім запісе па электроннай пошце hochiminhcity@mfa.gov.by.

У выпадку экстраннай сітуацыі грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звязацца з генеральным консульствам па тэлефоне гарачай лініі +84 38 9090921.

Графік работы консульскай прыёмнай: панядзелак, серада, пятніца з 09.30 да 12.30.

Актуальная інфармацыя аб рабоце консульскай прыёмнай, а таксама іншыя аб’явы і навіны генконсульства даступны ў тым ліку ў акаўнтах загранустановы @belarusinhcmc у сацыяльных сетках Twitter, Facebook і Instagram.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.