Камітэты абедзвюх палат Кангрэса ЗША па справах узброеных сіл узгаднілі праект абароннага бюджэту на 2023 фінансавы год (пачаўся 1 кастрычніка) у памеры $858 млрд. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сумеснай пісьмовай заяве камітэтаў., перадае ТАСС.
Аб’ём узгодненага праекта на $45 млрд больш таго, што запрасіў Белы дом у пачатку гэтага года. Пры гэтым памер абароннага бюджэту на 2022 фінансавы год складаў $ 778 млрд.
У праект закладзены сродкі, якія выдзяляюцца на амерыканскую разведку, новыя самалёты, караблі, ваенныя транспартныя сродкі, а таксама на сучасныя тэхналогіі. Так, ён уключае $2,7 млрд на павелічэнне магутнасцяў па вытворчасці боепрыпасаў. Заканадаўцы таксама маюць намер вылучыць да $10 млрд на працягу пяці гадоў на фінансаванне продажаў зброі і ваеннай тэхнікі Тайваню, а таксама на ваенную падрыхтоўку і іншую дапамогу ў сферы бяспекі.
Дакумент таксама прадугледжвае выключэнне Расіі з G20 і выдзяленне $11,5 млрд на стрымліванне ў АТР, забараняе ваеннае супрацоўніцтва з Масквой на пяць гадоў, уключае санкцыі за аперацыі з золатам з РФ, супрацьдзеянне гіпергукавай зброі, а таксама не менш як $800 млн дапамогі Украіне. Акрамя таго, профільныя камітэты абедзвюх палат Кангрэса адобрылі поўнае фінансаванне праграмы стратэгічных бамбавікоў шостага пакалення, здольных несці ядзерную зброю, B-21a
Прэв’ю: pixabay.com
Нямала помнікаў ахвярам вайны стаіць у лясах, на ўзбочынах, на месцы былых вёсак. Іх даглядаюць, пра іх клапоцяцца.
На вяршыні «даследчага Алімпу».
Сцэнарыі — яго работа, літаратурная творчасць — пакуль хобі, а «Жывое слова» — яго тэатр.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.