Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за лістапад выраслі на 2,7%


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $7 797,7 млн у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.


Фота: pixabay.com

За лістапад золатавалютныя рэзервы выраслі на $207,9 млн (2,7%) пасля павелічэння ў кастрычніку на $86,5 млн (на 1,1%).

«Са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб’ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама ўказанні фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне», — удакладнілі ў Нацбанку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.