Вы тут

Двухдзённы Фестываль інтэлектуальных гульняў «ТрЭК-16» стартуе ў БДУ 10 снежня


Яго ўдзельнікамі стануць каля 200 школьнікаў, якія прадстаўляюць 40 каманд з Мінска, Брэста, Віцебска, Полацка, Наваполацка, Гродна, Лагойска, Мазыра, Ліды, Нясвіжа, Клецка, Шчучына і іншых гарадоў.


Ад БДУ ў інтэлектуальных спаборніцтвах будуць змагацца чатыры каманды ліцэістаў. Да спаборніцтваў іх рыхтаваў кіраўнік клуба інтэлектуальных гульняў Ліцэя БДУ Іван Топчый.

Праграма фестывалю ўключае чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях «Тройка» і «Эрудыт-квартэт». У першай удзельнікі адкажуць на тэматычныя пытанні. Пры гэтым знаўцаў падзеляць на каманды па тры чалавекі, дзе кожны агучыць сваю версію правільнага адказу. У другой гульні маладых эрудытаў чакае камандная эстафета з 12 тэматычных блокаў. У кожным блоку ўдзельнічае адзін гулец ад каманды. Працягнецца «мазгавы штурм» навучэнцаў інтэлектуальнай гульнёй «Што? Дзе? Калі?».

Па суме набраных балаў журы вызначыць уладальніка Кубка фестывалю.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд», Ліцэй і ўпраўленне па справах культуры БДУ. Яно накіравана на падтрымку адораных школьнікаў і папулярызацыю інтэлектуальных форм баўлення вольнага часу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.