Вы тут

Наталля Качанава: «Мы можам зрабіць усё самі, гэта паказвае і жыццё»


У Савеце Рэспублікі прайшла нарада па пытанні функцыявання ААТ «МотаВелаЗавод».


Наталля Качанава правяла нараду па пытаннт функцыявання ААТ «МатаВелаЗавод». Як падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі, галоўнай тэмай сустрэчы стала лакалізацыя айчыннай тэхнікі: 

— Мы праводзім чарговую рабочую сустрэчу па пытаннях выканання даручэнняў кіраўніка нашай дзяржавы, якія былі дадзены падчас наведвання «МотаВелаЗавода». 9 лістапада мы зноў сустрэліся на прадпрыемстве, абмеркавалі тыя пытанні, якія ўжо вырашаны і што яшчэ неабходна зрабіць, каб выканаць даручэнні Прэзідэнта, — адзначыла Наталля Качанава. 

Старшыня Савета Рэспублікі скіравала ўвагу на тое, што да новага года прадпрыемства павінна прадставіць накірункі, па якім будзе рухацца: 

— Мы павінны паказаць, што будзе выпускаць «МотаВелаЗавод», у тым ліку ў частцы лакалізацыі прадукцыі: што выпускалі раней і што новага з’явіцца ў асартыменце прадпрыемства. Калі мы размаўлялі 9 лістапада, я зразумела, што пытанні лакалізацыі ў нас да канца не вырашаны або прапрацаваны недастаткова. Альбо ёсць нейкія перашкоды, якія сёння перашкаджаюць на прадпрыемствах нашай краіны ў поўнай меры выпускаць камплектуючыя для матацыклаў і веласіпедаў.

Наталля Качанава падкрэсліла, што неабходна прапісаць, які працэнт выпускаемай прадукцыі быў дасягнуты і што прадпрыемства мяркуе зрабіць, каб выпускаць больш сучасны асартымент:  

— Прэзідэнт неаднаразова гаварыў аб тым, што мы можам зрабіць усё самі, гэта паказвае і жыццё. Напрыклад, у сістэме аховы здароўя — выпускаць сродкі для абеззаражвання. Усё гэта мы можам зрабіць самі. Але прадпрыемствам, якія працуюць у нашай краіне, трэба больш актыўна ўключацца, — рэзюмавала старшыня Савета Рэспублікі. 

Па выніках нарады генеральны дырэктар ААТ «МотаВелаЗавод» Сяргей Манько адзначыў, што падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні лакалізацыі айчыннай тэхнікі і імпартных камплектуючых: 

— Да канца першага квартала 2023 года пастаўлена мэта лакалізаваць 26% айчыннага матацыкла «Мінск». Да канца 2023 года матацыкл «Мінск» будзе лакалізаваны да 36%, але на гэтым наша вытворчасць не спыняецца — мы будзем праводзіць работу па лакалізацыі і мадэрнізацыі. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.