Вы тут

Лукашэнка прыме ўдзел у саміце ЕАЭС у Бішкеку


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-9 снежня зробіць рабочы візіт у Кыргызстан. У Бішкеку кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Парадак дня саміту ЕАЭС — каля двух дзясяткаў пунктаў. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё кааперацыйных праектаў у прамысловасці, фарміраванне агульных рынкаў, работу па ўстараненні перашкод і бар’ераў ва ўзаемным гандлі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці на 2023 год і іншыя пытанні.

Чакаецца, што ў час пасяджэння Аляксандр Лукашэнка агучыць прапановы беларускага боку па стратэгічных напрамках развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, якія датычацца далейшага паглыблення інтэграцыі на прасторы ЕАЭС і забеспячэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».