Вы тут

У ролі кур’ера тэлефонных ашуканцаў выступіў школьнік з Полацка


Раніцай у Полацкі РАУС звярнулася мясцовая жыхарка. 88-гадовая пенсіянерка паведаміла, што напярэдадні ноччу стала ахвярай махляроў. Яны патэлефанавалі ёй на хатні тэлефон і паведамілі, што ўнучка трапіла ў ДТЗ і цяпер мае патрэбу ў фінансавай дапамозе. Грошы павінен будзе забраць кур’ер. Неўзабаве ён з прыяцелем з’явіўся каля дзвярэй кватэры, і жанчына аддала яму 2000 долараў.


Пошукі зламыснікаў занялі некалькі гадзін. Было ўстаноўлена, што да пенсіянеркі прыходзіў мясцовы васьмікласнік, паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Разам з 15-гадовым падлеткам быў і яго 13-гадовы сябар. Забраўшы грошы, яны звярнуліся да бацькі кур’ера па дапамогу па іх адпраўцы да арганізатараў махлярства. Мужчына абмяняў долары на рублі і адправіў іх на ўказаны рахунак. Пры гэтым палачанін пакінуў сабе абяцаны куратарамі працэнт.

Ужо ў міліцыі школьнік расказаў, што знайшоў аб’яву аб падпрацоўцы ў інтэрнэце. Тамсама прайшоў усе неабходныя працэдуры па верыфікацыі і атрымаў адрас, дзе павінен быў забраць пасылку. Свайго бацьку падключыў да справы, калі зразумеў, што ў банку з-за юнага ўзросту яму адмовяць у правядзенні фінансавых аперацый. Па факце махлярства заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вольга Рацэвіч аб літаб’яднаннях і конкурсе «БрамаМар»

Вольга Рацэвіч аб літаб’яднаннях і конкурсе «БрамаМар»

«Эксперыменты дапамагаюць набыць літаратурную вопытнасць».

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.