Вы тут

Карлюкевіч сустрэўся з дырэктарам музея гісторыі літаратуры


На сустрэчы старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся КАРЛЮКЕВІЧА з дырэктарам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргеем УСІКАМ абмеркаваны цэлы шэраг пытанняў па прапагандзе сучаснага прыгожага пісьменства.


— Музей з’яўляецца той пляцоўкай, на якую заўсёды з задавальненнем прыходзяць нашы калегі — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, — заўважыў старшыня грамадскага аб’яднання. — Мы ўдзячны вам, усяму калектыву за многія ініцыятывы апошняга часу. У тым ліку — і фестывалі ў філіялах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў розных рэгіёнах краіны. Дзякуючы менавіта гэтаму мы ўшанавалі памяць нашых класікаў, а таксама супольна з Выдавецкім домам «Звязда» падрыхтавалі і выпусцілі ў свет тры выданні вядомай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы ЧОРНАГА «Насцечка». Спадзяюся, што і надалей мы разам будзем прапагандаваць і сучасны літаратурны працэс і расказваць грамадскасці, найперш — моладзі, пра традыцыі, вялікую гісторыю беларускай літаратуры, пра тое, што зроблена папярэднікамі.

Музейшчыкі запрашаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі да пашырэння прэзентацыйнай дзейнасці, правядзенню аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў і ў Мінску, і ў іншых паселішчах краіны. Асаблівую ўвагу — пра гэта гаварылі і А. Карлюкевіч, і С. Усік — мяркуецца звярнуць на літаратурна-краязнаўчую працу, на знаёмства ў Мінску з рэгіянальнымі адрасамі беларускай літаратуры. Першыя мерапрыемствы такога характару запланаваны ўжо ў першым квартале наступнага года.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».