Вы тут

Магілёў рыхтуецца да сустрэчы міжнароднага фестывалю «Разам мы зможам больш»


Гэта мерапрыемства асаблівае, бо яго ўдзельнікі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Яно праводзіцца пад патранажам Саюзнай дзяржавы і накіравана на ўмацаванне культурных сувязяў двух славянскіх народаў. На працягу пяці дзён з 13 па 17 снежня будуць праходзіць выставы, канцэрты, конкурсныя спаборніцтвы, вечары адпачынку, экскурсіі, майстар-класы, круглыя сталы і гэтак далей.


— Сустрэчы з гледачамі адбудуцца не толькі ў нашай установе, але і ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, — патлумачыла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава. — Мэта фестывалю — захаваць агульную культурную прастору і стымуляваць актыўны ўдзел у гэтым працэсе людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, стварыць іх стабільнае супрацоўніцтва ў галіне мастацтва.

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Удзел у ім прымуць творчыя дэлегацыі з Беларусі, а таксама Маскоўскай, Бранскай, Калужскай, Пскоўскай, Цвярской, Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі. Свае праграмы прадставяць калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва ва ўзросце не маладзей за 18 гадоў. Усе яны — ўдзельнікі і пераможцы нацыянальных, рэспубліканскіх, краявых і рэгіянальных фестываляў і конкурсаў.

— Урачыстая цырымонія адкрыцця мерапрыемства Саюзнай дзяржавы адбудзецца 14 снежня ў канцэртнай зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, — удакладніла Крысціна Башарымава. — Кожны дзень фестывалю прысвечаны асобнай тэме і будзе праходзіць пад знакам Дзень Беларусі, Саюзнай дзяржавы, Расіі, інклюзіўнай творчасці, дружбы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.