Вы тут

Дзве фуры не раз’ехаліся ў Ляхавіцкім раёне


У Ляхавіцкім раёне пры раз’ездзе сутыкнуліся два грузавых аўтамабіля: кіроўца аднаго з іх схаваўся з месца ДТЗ, паведамляе БелТА.


Інцыдэнт адбыўся сёння каля 9 гадзін раніцы на 26-м км аўтадарогі Р4 Ляхавічы — Баранавічы. Недалёка ад аграгарадка Русіновічы грузавы аўтамабіль Iveco пад кіраваннем 34-гадовага жыхара Ляхавіцкага раёна сутыкнуўся з невядомым грузавіком, які ўцёк з месца ДТЗ.

Транспартны сродак атрымала нязначныя механічныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка. Відавочцаў, якія валодаюць дакладнай інфармацыяй аб ДТЗ, просяць паведаміць пра гэта ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефонах: 8(0162) 23-62-62, 27-56-01 або 102.

У Дзяржаўтаінспекцыі таксама звяртаюць увагу: правілы дарожнага руху выразна вызначаюць дзеянні ўдзельнікаў ДТЗ. У дачыненні да кіроўцаў, якія схаваліся з месца здарэння, можа прымяняцца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?