Яе арганізатарам выступіў Магілёўскі абкам БРСМ. Мерапрыемства адбылася ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава ў рамках XVI абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека» і было прысвечана Году гістарычнай памяці і 1030-годдзю Праваслаўя ў Беларусі.
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі студэнцкай і працуючай моладзі Магілёўскай вобласці. Яе спікерамі сталі выкладчыкі Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, прадстаўнікі Магілёўскай епархіі, абкама БРСМ, дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава. Тэмай для размовы сталі духоўныя асновы грамадзянска-патрыятычнага выхавання, актуальныя пытанні духоўнасці і маральнасці для моладзі, вынікі даследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, рэалізацыя міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка» і іншыя.
Напрыканцы размовы ўдзельнікаў канферэнцыі запрасілі на экскурсію «Гісторыя Магілёўскага краю з IX стагоддзя да 1917 года».
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: pixabay.com
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.