Міжнародны фестываль «Снежная рысь — 2022» пройдзе ў Гомелі 8-9 снежня, паведамляе БелТА.
За ўзнагароды фестывалю паспаборнічаюць юнакі і дзяўчаты 2009-2010 гадоў нараджэння з Беларусі і Расіі. Усяго на старты лёгкаатлетычнага манежа выйдуць больш за 600 удзельнікаў.
У праграму ўключаны бег на дыстанцыі ад 60 м да 1000 м, скачкі — патройны, у вышыню, у даўжыню, з Шастом, Штурханне ядра. Упершыню ў праграме фестывалю — спаборніцтвы па фехтаванні. Пераможцы і прызёры атрымаюць медалі, дыпломы, каштоўныя падарункі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Упраўленне спорту і турызму аблвыканкама, абласныя цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і па прыкладных відах спорту, абласная арганізацыя ГА «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі».
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.