Вы тут

Міністэрства аховы здароўя расказала аб новаўвядзеннях у аплаце працы работнікаў галіны


Міністэрства аховы здароўя дало афіцыйны каментарый да пастановы ад 25 лістапада 2022 года нумар 111 «Аб змяненні пастаноў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 года нумар 52 і ад 13 чэрвеня 2019 года нумар 53», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.


На pravo.by афіцыйна апублікавана пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 25 лістапада 2022 года нумар 111. Дакумент прыняты для далейшага ўдасканалення ўмоў аплаты працы работнікаў аховы здароўя.

Так, з улікам падыходаў, адобраных Прэзідэнтам і ўрадам, адменена базавая даплата і адначасова павялічаны іншыя стымулюючыя выплаты. Так, надбаўка за работу ў сферы аховы здароўя ўрачам-спецыялістам павялічана на 55 працэнтаў, сярэднім медыцынскім работнікамі — на 50 працэнтаў, надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці іншым работнікам аховы здароўя (інжынерам, фізікам, хімікам, інструктарам-метадыстам фізічнай рэабілітацыі, фармацэўтычным работнікам і інш.) павялічана на 50 працэнтаў.

Устаноўлена надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці рабочым бюджэтных арганізацый у залежнасці ад разраду работы: 1-ы разрад работы — 90 працэнтаў базавай стаўкі, 2-і разрад — 80 працэнтаў, 3-і разрад — 75 працэнтаў, 4-ы разрад — 70 працэнтаў, 5-ы разрад — 65 працэнтаў, 6-ы разрад — 60 працэнтаў.

Прадугледжана надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці медыцынскім работнікам, асобам з ліку ПВС, якія з’яўляюцца кіраўнікамі стажыроўкі, — у памеры 5 працэнтаў базавай стаўкі за кожны дзень стажыроўкі. «Для правядзення стажыроўкі ўрачоў будуць прыцягвацца высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія маюць значныя прафесійныя, практычныя веды і вопыт, у індывідуальным парадку навучаюць новым метадам аказання высокатэхналагічнай меддапамогі. Гэта будзе садзейнічаць паляпшэнню якасці і даступнасці высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву рэспублікі», — растлумачылі ў міністэрстве.

Таксама павялічаны памер надбаўкі прафесарска-выкладчыцкім работнікам за лячэбна-дыягнастычную работу. «Памер гэтай надбаўкі разлічваецца ў працэнтах ад акладу ўрача-спецыяліста адпаведнай спецыяльнасці і кваліфікацыйнай катэгорыі. Гэта норма прынята ў сувязі з тым, што прафесарска-выкладчыцкі склад медыцынскіх універсітэтаў актыўна ўдзельнічае ў аказанні медыцынскай дапамогі, кансультаванні пацыентаў ва ўстановах аховы здароўя, непасрэдна выконвае высокатэхналагічныя ўмяшанні з улікам перадавых сусветных методык лячэння і метадаў дыягностыкі», — растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 года. Ведамства сумесна з галіновым прафсаюзам правядзе інфармацыйна-растлумачальную кампанію па рэалізацыі пастановы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.