Вы тут

Кітай асноўны гандлёвы партнёр звыш 140 краін


Кітай няўхільна нарошчвае свой удзел у міжнародным эканамічным супрацоўніцтве і ўзмацняе свае канкурэнтныя перавагі, з’яўляючыся асноўным гандлёвым партнёрам больш чым 140 краін і рэгіёнаў свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Краіна лідзіруе ў свеце па агульным аб’ёме гандлю таварамі і займае адно з першых месцаў у свеце па прыцягненню замежнага капіталу і замежных інвестыцый. Пастаянна ўмацоўваецца статус КНР у якасці буйной гандлёвай дзяржавы. На працягу апошніх дзесяці гадоў гандаль таварамі Кітая працягваў набіраць абароты, у той жа час паскаралася развіццё гандлю паслугамі. Па выніках 2020-га і 2021-га гадоў сукупныя аб’ёмы гандлю таварамі і паслугамі краіны склалі адпаведна 5,3 і 6,9 трыльёна долараў, дзякуючы чаму Кітай два гады запар станавіўся сусветным лідарам па аб’ёме знешняга гандлю.

Аптымізуецца структура кітайскага гандлю. Назіраўся хуткі рост экспарту тэхналагічна ёмістай прадукцыі, аб’ёмы паставак электрамеханічных вырабаў і высокатэхналагічнай прадукцыі павялічыліся на адпаведна 68,4 і 62,9 працэнта. За гэты перыяд аб’ём гандлю навукаёмістымі паслугамі Кітая ўзрос на 122,1 працэнта.

Адначасова павялічваюцца аб’ёмы прыцягнутых Кітаем прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) і яго замежных інвестыцый. На працягу апошніх дзесяці гадоў КНР прыкладала вялікія намаганні для аптымізацыі дзелавога асяроддзя, зрабіўшы краіну папулярным месцам сярод замежных інвестараў. За студзень-кастрычнік аб’ём фактычна выкарыстаных Кітаем ПЗІ павялічыўся на 14,4 працэнта ў гадавым вылічэнні. За перыяд з 2013-га па 2021-шы гады аб’ём прамых нефінансавых інвестыцый Кітая за мяжу дасягнуў $1,13 трлн., па гэтым паказчыку краіна ўпэўнена займае адно з першых месцаў у свеце.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».