У Мінску па праспекце Дзяржынскага, 131 размясцілася дзіўнае месца — арт-галерэя «Катавасія». Там сабрана самая вялікая калекцыя катоў у Беларусі. Яна ўключае больш за 7000 экспанатаў з больш чым 105 краін свету.
Варта адзначыць, што гэта ўжо другі аб’ект у Мінску, прысвечаны катам. Аднак паміж «Музеем ката» і «Катавасіяй» ёсць важнае адрозненне. Канцэпцыя першага будуецца на зносінах дзяцей з жывымі коцікамі — арт-галерэя, у сваю чаргу, прызначана для аматараў мастацтва і катоў незалежна ад узросту.
Хадзіць па галерэі і разглядаць экспанаты можна гадзінамі. Атмасфера там сапраўды казачная. Асабліва яе дапаўняюць тры жывыя каты, якія лічаць сябе паўнапраўнымі гаспадарамі.
Падрабязней пра галерэю і яе заснавальнікаў чытайце ў бліжэйшым нумары «Сямейнай газеты».
Лізавета ГОЛАД
Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю.
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.