Вы тут

Шольц мае намер балаціравацца ў канцлеры Германіі ў 2025 годзе


Кіраўнік нямецкага ўрада Олаф Шольц гатовы пазмагацца за месца канцлера Германіі на выбарах у 2025 годзе, паведамляе ТАСС.


Шольц заявіў, што мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на наступных выбарах. Ён таксама адзначыў, што хацеў бы бачыць, што правячая кааліцыя займае трывалыя пазіцыі ва ўрадзе.

Цяперашні канцлер з’яўляецца прадстаўніком нямецкай Сацыял-дэмакратычнай партыі. У мінулым годзе гэта партыя атрымала перамогу на выбарах у парламент краіны. Сацыял-дэмакраты сфарміравалі кааліцыю разам са Свабоднай дэмакратычнай партыяй і «зялёнымі». Апошнім часам папулярнасць правячай кааліцыі значна знізілася. Гэта адбылося на фоне эканамічных праблем у Германіі.

Згодна з данымі нямецкага інстытута вывучэння грамадскай думкі Civey, звыш 40 працэнтаў немцаў лічаць, што былы канцлер Ангела Меркель справілася б з цяперашнімі праблемамі лепш, чым Шольц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».