Вы тут

Пераможцу праекта «Фактар. BY» вызначаць у прамым эфіры


А ўсё таму, што ззаду засталіся праслухоўванні і заняткі ў трэніровачным лагеры для тых, хто меў магчымасць і выявіў жаданне заявіць пра сябе на вакальным талент-шоу. І цяпер усе 12 удзельнікаў разам са сваімі настаўнікамі распачынаюць барацьбу за месца ў фінале. А вырашаць іх лёс будуць традыцыйна гледачы.


Фота прадастаўлена Белтэлерадыёкампаніяй.

9 снежня на «Беларусь 1» распачынаецца паказ вялікіх канцэртаў «Фактар. BY». На працягу шасці апошніх тыдняў праект, захоўваючы лідарства ў пятнічным эфіры, знаёміў аўдыторыю з гісторыямі соцень таленавітых беларусаў. Вядома, не абышлося без слёз, расчаравання і страты голасу. Аднак цяпер вызначаны прэтэндэнты на перамогу, якія ў рэжыме рэальнага часу будуць змагацца за сэрцы і галасы тэлегледачоў. Так, у камандзе кожнага зорнага настаўніка засталося па тры ўдзельнікі. Наперадзе ў іх восем жывых і непрадказальных канцэртаў, дзе толькі аўдыторыя ўплывае на фінал. Першае творчае супрацьстаянне чакае нас ужо вечарам у 20.45, а адразу пасля яго адкрыюцца слоты для галасавання. У падтрымку любімага ўдзельніка можна зрабіць не больш як 5 званкоў на нумар 8-810-101-06-ХХ (апошнія лічбы — парадкавы нумар артыста) ці адправіць да 5 SMS на нумар 2885. За кожны званок або SMS аператар спіша 50 капеек.

А пазнаёміцца бліжэй з галоўнымі героямі праекта можна ў Іnstagram @factor.by ці ў дзённіках «Фактар. BY», сюжэтах АТН, праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» і ў эфіры Беларускага радыё.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».