Арганізатары уімблдонсага тэніснага турніру плануюць у 2023 годзе дапусціць да спаборніцтваў беларусаў і расіян. Такая інфармацыя змяшчаецца ў матэрыяле ўплывовай брытанскай газеты The Times, паведамляе ТАСС.
У 2022 годзе беларускія і расійскія тэнісісты былі адхіленыя ад Уімблдона, прычым яго арганізатары адзначалі, што такое рашэнне было прынята з-за пазіцыі ўрада Вялікабрытаніі. Цяпер жа, пасля таго як Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) і жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) аштрафавалі ўсеанглійскую тэнісную асацыяцыю (па $1 млн кожная) і прыгразілі выключыць яе са сваіх членаў, брытанцы пераглядаюць сваю пазіцыю ў дачыненні да гульцоў з Беларусі і Расіі. Уімблдонскі турнір з’яўляецца адным з самых прэстыжных сярод спаборніцтваў серыі «Вялікага шлема».
У 2022 годзе беларускія і расійскія тэнісісты з-за жорсткай пазіцыі брытанскіх уладаў не былі дапушчаныя на ўсе спаборніцтвы на тэрыторыі Вялікабрытаніі. У турнірах у іншых краінах яны гулялі ў нейтральным статусе.
Канчатковае рашэнне адносна ўдзелу беларускіх і расійскіх тэнісістаў у Уімблдоне будзе прынята да красавіка 2023 года.
Прэв’ю: pixabay.com
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.