Вы тут

Сквер побач з вакзаламі ў Віцебску ўпрыгожаць 10 км святочнай ілюмінацыі


Віцебск цалкам пераапранецца ў святочнае ўбранне ў 20-х чыслах снежня. Пакуль жа навагоднімі гірляндамі і святлодыёднымі лямпамі ўпрыгожваюць галоўную елку горада, адначасова вядуцца работы на цэнтральных вуліцах, паведамляе БелТА.


У перыяд навагодніх свят асабліва яркімі ў Віцебску будуць цэнтральныя вуліцы Леніна, Кірава, праспекты Маскоўскі і Фрунзе. Плошча Перамогі, дзе традыцыйна размяшчаецца галоўная елка і праходзяць асноўныя ўрачыстасці з казачнымі персанажамі, упрыгожыць як ілюмінацыя, так і маштабныя светлавыя 3D-фігуры для фотазон. Яны гарманічна ўпішуцца ў зімовы пейзаж побач з лядовымі каткамі. Светлавыя інсталяцыі плануюць усталяваць у найбліжэйшы тыдзень.

«Віцебск упрыгожаць кіламетры святочнай ілюмінацыі і электрычных гірлянд. Толькі на галоўнай ёлцы будзе 2 км гірлянд і больш за 8,2 тыс.святлодыёдных лямпаў, таксама будуць упрыгожаны елкі ў раёнах горада. Яркія ўборы асноўных вуліц знаходзяцца ў стадыі прапрацоўкі, яны абавязкова будуць радаваць вока гараджан і гасцей Віцебска, запрашаць акунуцца ў навагоднюю казачную атмасферу. Напрыклад, маляўнічы сквер на вуліцы Кірава (побач з чыгуначным і аўтавакзалам. — Прыма. БелТА) упрыгожым мінімум 10 км святочнай ілюмінацыі. Адкрываць светлавую кампазіцыю будзе арка, а дапаўняць яе — падсвятленне дрэў. Колькасць элементаў залежыць ад даўжыні кожнай вуліцы і яе асаблівасцяў. Горад абавязкова будзе прыгожым і святочным», — адзначыў дырэктар прадпрыемства.

Агні галоўнай навагодняй прыгажуні Віцебска, якую афармляюць у класічным стылі, заззяюць роўна праз два тыдні. «Урачыстае ўключэнне навагодняй елкі на плошчы Перамогі прызначана на 23 снежня ў 18.00», — растлумачыў Ігар Макараў. Да гэтага часу горад ужо прымераць святочнае ўбранне і будзе гатовы да сустрэчы 2023 года. Запаліць ёлку разам жыхары горада традыцыйна змогуць у кампаніі казачных персанажаў, герояў мультфільмаў пад кіраўніцтвам галоўных Дзеда Мароза і Снягуркі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».