Майстар-клас па вырабе ёлачнай цацкі «Ёлачны зайчык» пройдзе 11 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, паведамляе БелТА.
«Навагодняя майстэрня дапаможа вялікім і маленькім наведвальнікам уласнымі рукамі стварыць арыгінальнае святочнае ўпрыгожванне, — адзначылі ў музеі. — Яно ўпрыгожыць любы інтэр’ер альбо стане выдатным падарункам для сяброў і блізкіх. Безумоўна, у крамах прапануюць шырокі выбар і разнастайнасць гатовых навагодніх цацак, аднак аўтарскія рукатворныя рэчы заўсёды выйграюць, бо ад іх вее цяплом які стварыў іх чалавека».
На майстар-клас можна прыходзіць цэлымі сем’ямі. І праведзены разам час стане часткай добрых святочных успамінаў.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.