Мінчаніна затрымалі за падробленае пасведчанне кіроўцы, паведамляе БелТА.
У сярэдзіне лістапада паблізу дома № 58 па вул Прушынскіх супрацоўнікі АДАІ Ленінскага РУУС Мінска спынілі вадзіцеля іншамаркі. Пры праверцы дакументаў 27-гадовага жыхара сталіцы ў супрацоўнікаў ДАІ выклікала падазрэнне сапраўднасць пасведчання кіроўцы. У ходзе далейшага разбору фігурант растлумачыў, што правы ён набыў на тэрыторыі іншай краіны за 20 тыс.расійскіх рублёў. Канфіскаванае вадзіцельскае пасведчанне было накіравана ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску, дзе эксперты далі заключэнне аб падробцы дакумента.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мінчаніна і распачалі крымінальную справу за падробку дакументаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.