Вы тут

Як зрабіць так, каб мужчына хацеў дарыць падарункі? Парады псіхолага


Факт: усе жанчыны без выключэння любяць, калі ім дораць падарункі. Удвая прыемна, калі сюрпрыз атрыманы ад каханага мужчыны. У такія моманты нам здаецца, што мужчына неяк па-асабліваму ставіцца да нас, мы адчуваем, што нас шануюць. Бо мы разумеем, што, набываючы падарунак, мужчына змушаны выдаткаваць свой час і грошы! А жанчына заўсёды хоча быць цэнтрам увагі, галоўным мужчынскім прыярытэтам. А падарункі паказваюць: «я яму не абыякавая». Гэта як дадатковае пацвярджэнне зацікаўленасці. Справа ў тым, што дзяўчыны схільныя вымяраць каханне матэрыяльнымі ўкладаннямі. Мы думаем, што калі хлопец запрашае ў рэстаран, дорыць падарункі, аплачвае выдаткі, то ён закаханы. На жаль, не ўсім мужчынам падабаецца дарыць падарункі. І прычын гэтаму шмат. Як зрабіць так, каб партнёр добраахвотна і без напамінкаў хацеў рабіць вам прыемныя сюрпрызы, расказвае псіхолаг.


Уменне правільна атрымліваць падарункі — сапраўднае мастацтва. Калі паказваць шчырую радасць ад прэзентаў, іх будуць дарыць з задавальненнем і часта.

Мабыць, пачнем з самага галоўнага. Мужчына купляе кветкі, робіць прыемныя сюрпрызы, запрашае ў кіно і дорыць падарункі толькі пры адной умове — калі жанчына яму цікавая. Для любога адэкватнага мужчыны падарункі — гэта раўназначны абмен энергіяй. Гэта значыць жанчына дорыць мне добры настрой, зараджае мяне пазітывам, дапамагае адчуць сябе героем, а я клапачуся пра яе. Менавіта так думаюць сапраўдныя мужчыны. Як правіла, правільны мужчынскі клопат выяўляецца ў матэрыяльных укладаннях. Гэта падзяка жанчыне за яе здольнасць выклікаць эмоцыі. А хлопцам проста неабходны яркія эмоцыі!

Як зрабіць так, каб мужчына захацеў дарыць падарункі? Па-першае, вы ўпэўнены, што вы заўсёды правільна рэагуеце на падарункі? Калі мужчына дорыць падарунак, ён хоча атрымаць вашу падзяку. І гэта не дзяжурнае — дзякуй. Яму важна адчуваць ваша захапленне і радасць, адкрытую ўсмешку. Ніколі не саромейцеся прымаць падарункі, заўсёды радуйцеся нават любой дробязі. Няхай гэта не тое, што вы хацелі, не трэба пра гэта паведамляць. Ваша захапленне, выяўленае словамі, мімікай, жэстамі толькі ўмацуе яго сімпатыю. Па-другое, не варта баяцца «дарагіх» падарункаў, не будзьце занадта падазроныя, зусім не абавязкова, што вас падкупляюць.

  • Ніколі не выпрошвайце падарункі
  • Не прымайце падарункі занадта прагна і агрэсіўна. Якія б пачуцці не выклікаў падарунак, вы павінны ветліва дзякаваць без праявы няёмкасці.
  • Не дэманструйце сваю незалежнасць. У гэтым выпадку партнёру няма чаго вам прапанаваць. Ён думае: яна ўсё можа купіць сабе сама, мне няма чым яе здзівіць.

Чым больш для вас будзе рабіць ваш прыхільнік ці муж, тым больш будзе вас шанаваць.

Чаму некаторыя мужчыны не любяць дарыць падарункі? Жанчыны выбіраюць мужчын, якія проста не лічаць за патрэбнае рабіць жанчыне прыемнае. Дарэчы, гэтыя ж мужчыны вельмі часта абвінавачваюць дзячўын у меркантыльнасці. Безумоўна, мужчынскае каханне і клопат выяўляюцца не толькі ў падарунках. Гэта ўсяго толькі дадатковы знак увагі, жаданне парадаваць важнага для цябе чалавека. Нажаль, такія мужчыны сустракаюцца. І гэта не пытанне выхавання, гэта пытанне эгаізму. Раю вам пазбягаць гэты тып мужчын. Вельмі лёгка распазнаць скнару, галоўнае назіраць за яго паводзінамі. Ваша назіральнасць дазволіць зэканоміць ваш час. Памятайце, калі на першым этапе адносін ён не спяшаецца дзяліцца з вамі, то і ў будучыні чакаць ад яго шчодрасці не трэба.

Як падарункі ўплываюць на адносіны? Падарункі могуць мяняць адносіны, робяць іх глыбей і мацней, пераконваюць у пачуццях партнёра.

Чаму жанчыны часам саромеюцца атрымліваць падарункі? Многія жанчыны адчуваюць няёмкасць, калі ім робяць сюрпрызы. Псіхолагі ж гавораць, такая рэакцыя сфарміравана яшчэ ў дзяцінстве, калі ў бацькоў не было магчымасці радаваць сваё дзіця. Жанчыны ж, натуральна, здагадваюцца, што мужчыны падаюць каштоўнасці і кветкі не проста так. Дадаткова ўзнікае пачуццё, што мы як бы павінны адплаціць у адказ ці апраўдаць чаканні. Насамрэч усё куды прасцей. Жаночая плата — гэта добры настрой і шчырая ўсмешка. І больш вы нічога не павінны! Калі ж мужчына вам намякае на нешта большае, з ім адразу ж трэба развітацца.

Даследаванні паказалі: мужчыны часцей дораць падарункі з практычным падтэкстам — каб пакарыць, спакусіць, прадэманстраваць багацце, дабіцца ўзаемнасці.

Чаму адным жанчынам дораць падарункі, а іншым — не? Мужчыны не зусім не такія простыя, як здаюцца на першы погляд. Абсалютна кожны мужчына ведае, што, калі ён хоча атрымаць цікавасць дзяўчыны, ён павінен за ёй даглядаць. Мужчыны заўсёды ацэньваюць жанчыну: яе амбіцыі, інтарэсы, запатрабаванні. І наколькі яны высокія, ці зможа ён іх задаволіць. Наколькі яна зацікаўлена ў ім і ці гатовая яна без укладанняў з яго боку быць спагаднай, ласкавай, добрай і ўважлівай. Мужчыну важны камфорт, і ён не будзе плаціць за тое, што даецца бясплатна ці амаль за дарма. Тая, хто гатова ўсё даваць проста так (бясплатна) — ніколі не дачакаецца падарункаў. Тая, якая не гатова дарыць сваю ўвагу і час мужчыне толькі па той прычыне, што ён у яе жыцці — будзе адназначна атрымліваць падарункі і прыемныя сюрпрызы.

Выбірайце клапатлівых мужчын, і вы заўсёды будзеце атрымліваць падарункі, увагу і правільнае стаўленне да сябе.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».