Вы тут

Казачныя гімнасткі, храбрыя барцы, таленавітыя фігурысты


Дзіцячыя спаборнцітвы многім могуць здавацца не такімі яскравымі і цікавымі, як дарослыя. Але іх значэнне цяжка пераацаніць. Менавіта на дзіцячых спаборніцтвах фарміруюцца будучыя спартыўныя зорачкі, а юныя спартсмены набываюць карысны досвед. Таму спыніць правядзенне дзіцячых турніраў не можа нішто. Расказваем, дзе ў найбліжэйшыя дні будуць праяўляць сябе будучыя чэмпіёны. 


Адна з самых цёплых і прыгожых традыцый беларускага спорту напярэдадні новага года — міжнародныя дзіцячыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы Baby Cup — BSB BANK. Сёлета гэтае спартыўнае свята адбудзецца 11 снежня ў сталічным Палацы спорта. Baby Cup — візітная картка беларускай мастацкай гімнастыкі, аналагаў гэтаму турніру ў свеце няма. 

Традыцыйны фестываль сёлета адбудзецца ў 22-гі раз. І, як звычайна, кожны нумар стане маленькім спектаклем з адметнымі дэкарацыямі, касцюмамі і таленавітымі маленькімі гімнасткамі. Сёлета свае здольнасці пакажуць 450 дзяўчынак, усяго ў праграме — 100 нумароў. Юныя грацыі выступяць у катэгорыях «Сола», «Пара» і «Група» і будуць падзелены на чатыры ўзроставыя групы: «Немаўляткі» (2017 г. н.), «Расточкі» (2016 г. н.), «Зорачкі» (2015-2014 г. н.) .) і «Надзеі» (2013 г. н.).

Baby Cup стаў першым крокам у вялікі спорт для мноства знакамітых гімнастак. Свае першыя выступленні на гэтым турніры паказвалі сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў 2012 Ксенія Санковіч, Аляксандра Наркевіч і Марына Ганчарова, бронзавы прызёр тых жа Гульняў Любоў Чаркашына, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Токіа Аліна Гарнасько. Ацэньваюць выступленне гімнастак вопытныя суддзі, трэнеры, пераможцы найбуйнейшых міжнародных спаборніцтваў. Галоўным суддзёй Baby Cup 2022 года стане сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне Іна Жукава.

У барацьбе вызначаць самых храбрых 

У суботу, 11 снежня вырашыцца цікавая інтрыга спартыўнага сезону ў барацьбе. На пляцоўцы Prime Hall у Мінску адбудзецца фінал першага сезону «Лігі храбрых». За галоўны прыз будуць змагацца каманда Масквы і каманда Магілёўскай вобласці. За трэцяе месца паспаборнічаюць барцы з Мінскай і Гродненскай абласцей. Арганізатары абяцаюць яркае шоў. 

«Ліга храбрых» — новы праект Беларускай федэрацыі барацьбы і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Турнір аб’яднаў тры віда барацьбы — вольную, грэка-рымскую і жаночую. Кожная вобласць прадставіла сваю каманду па 10 спартсменаў ва ўзросце 14-15 гадоў. Праект стартаваў 10 верасня і праводзіўся па сістэме з прамым выбываннем. Як адзначаў старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў, асноўныя мэты «Лігі храбрых» — вярнуць цікавасць да барацьбы сярод дзяцей і прагледзець спартыўны рэзерв з усёй краіны. 

Фігурнае катанне аб’яднае спорт і літаратуру 

Свае спартыўныя здольнасці пакажуць і юныя фігурысты. З 9 па 11 снежня ў Лядовым палацы Баранавіч праходзіць адкрыты рэспубліканскі турнір па фігурнаму катанні «Кубак Караля Стаха». На лёд выйдуць 247 спартсменаў ва ўзросце ад 4 да 15 гадоў з Мінска, Гомеля, Баранавіч, Пружан, Івацэвіч. Удзельнікі катэгорыі «навічок» да 1-га юнацкага разраду будуць спаборнічаць у адвольнай праграме, старэйшыя фігурысты (з 2-га юнацкага разраду да майстроў спорту) прадэманструюць майстэрства валодання каньком у дзвюх праграмах — кароткай і адвольнай. Арганізатары турніру — Беларускі саюз канькабежцаў, хакейны клуб «Баранавічы». Упершыню спаборніцтвы «Кубак Караля Стаха» прайшлі ў снежні 2021 года ў Гомелі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.