Вы тут

Часопіс «Бярозка» ладзіць сустрэчы анлайн


Сярод беларускіх дзіцячых і юнацкіх выданняў, у якіх ці не самы старэйшы ўзрост, — часопіс для падлеткаў «Бярозка». Сёння яго выдаўцом з’яўляецца вытворча-выдавецкае рэспубліканскае прадпрыемства «Дом прэсы». Выходзіць часопіс штомесяц, пачынаючы са снежня 1924 года. Наперадзе, усяго толькі праз год, у выдання — стогадовы юбілей. 


Пачынаючы з сёлетняга снежня, «бярозкаўцы» наладзілі анлайн дыялог рэдакцыі, яе аўтараў ці проста вядомых журналістаў, публіцыстаў, якія мелі повязь з выданнем у розныя дзесяцігоддзі. Першая размова ў фармаце анлайн прайшла з дзевяцікласнікамі СШ N 11 горада Маладзечна. Суразмоўцам чытачоў і, магчыма, будучых аўтараў «Бярозкі» выступіў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. Размова ішла пра «Бярозку» 1970-1980-х гадоў, пра тое, што цікавіла тады пачынаючых карэспандэнтаў. А. Карлюкевіч выдаў свае персанальныя парады, з чаго пачынаць супрацоўніцтва з дзіцячым, падлеткавым часопісам, якія тэмы варта пашукаць у роднай школе, у родным горадзе. 

Дыялог пісьменніка і журналіста з вучнямі дапамагла ладзіць Паліна Каралева, якая зараз выконвае абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка». «Такія анлайн сустрэчы на пляцоўцы прэс-цэнтра Дома прэсы, — паабяцала Паліна Каралева, — абавязкова стануць традыцыйнымі. А яе ўдзельнікаў мы спадзяёмся ўбачыць сярод аўтараў часопіса». 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.